П’яцца-дэль-Попала
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
П’яцца дэль Попала (Piazza del Popolo, літ. «народная плошча», хоць назва паходзіць ад царквы Санта-Марыя-дэль-Попала, так названай з-за таполяў, якія раслі тут, словы «таполя» і «народ» з’яўляюцца ў лацінскай мове амонімамі) — плошча ў Рыме, ад якой прамянямі разыходзяцца на поўдзень вуліцы Корса (вядзе на п’яцца Венецыя), Бабуіна (на п’яцца дзі Спанья) і Рыпета (на маўзалей Аўгуста). Вуглы паміж вуліцамі займаюць вельмі падобныя па сваім абліччы цэрквы-прапілеі Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1681) і Санта-Марыя-ін-Мантэсанта (1679). На поўнач жа (у бок Рыміні) сыходзіць старажытная Фламініева дарога, па якой на працягу стагоддзяў прыбывала ў Рым асноўная маса падарожнікаў.
П’яцца-дэль-Попала | |
---|---|
італ.: Piazza del Popolo | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Населены пункт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сваім цяперашнім выглядзе п’яцца дэль Попала разбіў у 1811-22 гг. архітэктар Джузэпэ Валадзье . Ён злучыў плошчу Напалеонавай лесвіцай са схілам узгорка Пінчыа, на якім распасціраюцца сады вілы Баргезэ. Пасярэдзіне плошчы ўзвышаецца 36-мятровы егіпецкі абеліск, надпісы на якім усхваляюць дзеянні фараона Рамзеса II. Гэты абеліск быў перанесены з Геліёпаля ў Рым па капрызе Актавіяна Аўгуста ў 10 г. да н.э. На працягу стагоддзяў ён стаяў у Вялікім цырку, а да паўночных варот Рыма быў перанесены па ўказанні Папы Сікста V у 1589 г. Апроч абеліска, плошчу ўпрыгожваюць чатыры фантана. Гістарычна (да 1826 г.) п’яцца дэль Попала была месцам публічных пакаранняў смерцю. У наш час плошча закрыта для аўтамабільнага руху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.