П’етра Лонгі (італ.: Pietro Longhi; уласна Фалька [Falca]; 5 лістапада 1702, Венецыя — 8 мая 1785, там жа) — італьянскі (венецыянскі) жывапісец і графік, прадстаўнік венецыянскай школы.

Хуткія факты П’етра Лонгі, Імя пры нараджэнні ...
П’етра Лонгі
італ.: Pietro Longhi
Thumb
Імя пры нараджэнні італ.: Pietro Falca
Дата нараджэння 5 лістапада 1701(1701-11-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1785(1785-05-08)[2][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Алесандра Лонгі
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Сапраўднае імя — П’етра Фалька. Першапачаткова вучыўся ў свайго бацькі, сярэбраных спраў майстра Алесандра Фалька. Мастак узяў псеўданім, пачаўшы займацца жывапісам. Вучыўся ў Антоніа Балестры і Джузэпэ Марыі Крэспі. Пачаў з работ рэлігійнай тэматыкі, але набыў славу як майстар жанравых сцэн прыватнага жыцця. Пры гэтым часта маляваў тэатральныя паказы, канцэрты, маскарады і гэтак далей, як, напрыклад, у Тэатральнай сцэне (каля 1752, Эрмітаж). Выступаў таксама як гравёр. У 1720—1730-я гады ствараў алтарныя кампазіцыі для цэркваў Венецыі і іншых паўночнаітальянскіх гарадоў. У 1734 годзе наведаў Балонню. У 1740-х гадах сюжэты для сваіх карцін Лонгі бярэ з жыцця прадстаўнікоў вышэйшага грамадства і падзей на вуліцах Венецыі: «Насарог у Венецыі», «Непрытомнасць»; «Урок геаграфіі», «Кравец» і інш.

Творчую спадчыну мастака складаюць таксама партрэты, напісаныя ў духу парадных работ эпохі барока («Маладая дама ў трыкутку», 1747; «Марыя Франчэска Пікардзі», 1747, прыватныя зборы, Мілан).

31 снежня 1756 года быў прыняты ў венецыянскую Акадэмію жывапісу і скульптуры. У 1766 годзе стаў ганаровым членам Акадэміі мастацтваў. Адзін з яго сыноў (іх у яго было 11, сямёра памерлі ў раннім узросце), Алесандра, таксама стаў мастаком.

Зноскі

1. Sorce F. LONGHI, Pietro // Dizionario Biografico degli Italiani — 2005. — Vol. 65.

2. Pietro Longhi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Pietro Longhi // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.