From Wikipedia, the free encyclopedia
Венецыянская школа жывапісу — адна з галоўнейшых італьянскіх жывапісных школ. Найбольшае развіццё атрымала ў XІV—XVIІІ стст. Для гэтай школы жывапісу ўласціва перавага маляўнічых пачаткаў, яркіх каларыстычных рашэнняў, дэкаратыўных арнаментаў, паглыбленае валоданне пластычна выразнымі магчымасцямі алейнага жывапісу. На пачатку ў ёй спалучаліся гатычныя і візантыйскія традыцыі. У 15 стагоддзі ўзнікаюць рэнесансныя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнційскім уплывам. Найбольшага росквіту школа дасягнула ў 1-й палове 16 стагоддзя (Джарджонэ, Тыцыян). У 17 стагоддзі школа перажывала спад. Новы яе росквіт выявіўся ў манументальна-дэкаратыўным і жанравым жывапісе (гл.ведута).
Вылучаюць наступных яркіх прадстаўнікоў школы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.