From Wikipedia, the free encyclopedia
П’е́тра Арэці́на (італ.: Pietro Aretino; 19 красавіка 1492, г. Арэца, Таскана — 21 кастрычніка 1556) — італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.
П'етра Арэціна | |
---|---|
італ.: Pietro Aretino | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за 19 красавіка 1492 і не пазней за 20 красавіка 1492 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1556[1][2][…] (64 гады) ці 1556[3] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | італьянская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую камедыю нораваў («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.