Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар'і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў вадзе. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёл. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцця.
Пінгвіны | |||||||||||||||||||||||||||
Pygoscelis antarctica | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Spheniscidae Bonaparte, 1831 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Самым буйным відам з'яўляецца імператарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам з'яўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.
Ёсць 3 версіі паходжання назвы ”пінгвін”:
Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін паўднёвага паўшар'я, аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным кліматам, як Антарктыда. Сапраўды, толькі нешматлікія віды пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі відаў насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне экватара.
Пінгвіны, у вышэйшай ступені прыстасаваныя да жыцця ў вадзе. Іх крылы ператвараюцца ў плаўнікі для плавання, аднак бескарысныя для палёту. Пад вадою дасягаюць хуткасці ад 5 да 10 кіламетраў у гадзіну, а некаторыя віды нават больш — да 36 кіламетраў у гадзіну. Могуць заставацца пад вадой да 20 хвілін.
На зямлі, кароткія і цвёрдыя хвост і крылы, служаць галоўным чынам, для захавання раўнавагі, вертыкальнага становішча цела. Ногі знаходзяцца ў задняй частцы цела, што не дазваляе пінгвінам свабодна перасоўвацца, таму, на зямлі, гэтыя жывёлы выглядаюць нязграбнымі пешаходамі.
Некаторыя дагістарычныя пінгвіны былі вельмі вялікія — цяжкія і высокія, як чалавек. Іх месцы рассялення не былі абмежаваны Антарктыдай, а таксама субтрапічнымі рэгіёнамі. Археолагамі ў 2007 годзе, у Перу, быў знойдзены продак сучаснага пінгвіна, які быў прыкладна 1,5 м у вышыню з дзюбай каля 30 см, а яго наружная будова цела была не вельмі прыстасаваная да халодных умоў жыцця, гэта і дазволіла вучоным лічыць, што дагістарычныя пінгвіны жылі ў цёплых рэгіёнах.
Будова іх гладкіх пёраў захоплівае пласт паветра, якое абараняе іх ад холаду і дапамагае плаванню. Шматлікія дробныя, недыферэнцыяваныя, падобныя хутчэй на валаскі пёры, з якіх складаецца апярэнне, амаль ва ўсіх пінгвінаў маюць на спіне серавата-блакітнае адценне, якое на спіне пераходзіць у чорны колер, а на жываце - у белы.
У межах свайго асяроддзя пінгвіны схільныя да ўздзеянна экстрымальных кліматычных умоў і маюць розныя анатамічныя асаблівасці, якія дазваляюць ім адаптыравацца да гэтых умоў. Дзеля цеплаізаляцыі служыць у першую чаргу тоўсты пласт тлушчу (ад 2 да 3 см), над якім размешчаныя 3 пласты воданепранікальных, кароткіх пёраў, якія шчыльна прылягабць адно да аднаго і раўнамерна размеркаваныя па ўсім целе. Паветра ў гэтых пластах таксама эфектыўна абараняе ад страты цеплыні пры знаходжанні ў вадзе. У пінгвінаў ёсць добра развітая сістэма цеплааддачы ў плаўніках і нагах: артэрыяльная кроў, якая паступае ў іх, аддае цеплыню болей халоднай вянознай крыві, якая адцякае зваротна да цела, такім чынам цепластрата зводзіцца да мінімуму. Гэты працэс завецца ”прынцып зваротнага струменя”.
Вочы пінгвінаў добра прыстасаваныя да ўмоў плавання пад вадою. Рагавіца іх вачэй вельмі плоская, з-за чаго на сушы птушкі крыху блізарукія. Яшчэ адным сродкам прыстасавання з’яўляецца скарачальная здольнасць і расцяжнасць, якая асабліва выразна праяўляецца ў імператарскіх пінгвінаў, якія ныраюць на вялікую глыбіню. Дзякуючы гэтай асбалівасці вочы пінгвінаў вельмі хутка адаптыруюцца да пераменлівых умоў асветленасці вады на глыбіні да 100 метраў. Аналіз пігментнага складу дазваляе зрабіць выснову, што пінгвіны бачаць у сіней частцы спектру лепей, чым у чырвонай, нават успрымаюць ультрафіялетавыя промні.
Сямейства Пінгвінавых:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.