Пётр Мікалаевіч Дурнаво

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Мікалаевіч Дурнаво

Пётр Мікалаевіч Дурнаво (руск.: Петр Николаевич Дурново́; 23 лістапада (5 снежня) 1842, Масква11 (24) верасня 1915, Петраград[1]) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (22 кастрычніка 1905—16 красавіка 1906).

Хуткія факты Пётр Мікалаевіч Дурнаво, Нараджэнне ...
Закрыць

Міністр унутраных спраў

Пасля адстаўкі 22 кастрычніка 1905 г. А. Булыгіна стаў міністрам унутраных спраў у кабінеце С. Ю. Вітэ. 30 кастрычніка 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а 1 студзеня 1906 г. — у сапраўдныя таемныя дарадцы.

У кастрычніку 1905 — красавіку 1906 Дурнаво жыў у Пецярбургу па адрасе набярэжная ракі Фантанкі, 16 (будынак дэпартамента паліцыі).

У барацьбе супраць рэвалюцыі 1905—1907 гадоў ужываў жорсткія меры, падтрымліваў дзейнасць чарнасоценных арганізацый. З-за гэтага ў 1906 годзе эсэрамі было вырашана забіць Дурнаво, але гэты план ім ажыццявіць не ўдалося. У Швейцарыі эсэрка Лявонцьева ва ўпор застрэліла пажылога французскага гандляра, які, на сваю бяду, быў вельмі падобны да адстаўнога міністра.

Працяглы канфлікт Дурнаво з прэм’ерам (якога ён абвінавачваў у патуранні рэвалюцыйнай дзейнасці) стаў адной з прычын адстаўкі і Вітэ 22 красавіка 1906, а ўслед за ім і ўсяго кабінета, уключаючы і самога міністра ўнутраных спраў, які саступiў свой пост П. А. Сталыпіну. Пры адстаўцы Дурнаво атрымаў званне статс-сакратара я.і.в., а 25 красавіка 1906 г. быў закліканы да прысутнасці ў рэфармаваным Дзяржаўным савеце. У верхняй палаце ў 1906—1915 гадах быў лідарам групы правых.

У 1911 годзе дзеянні Дурнаво і В. Ф. Трэпава, накіраваныя на адхіленне Дзяржаўным Саветам урадавага законапраекта аб земствах ў заходніх губернях, выклікалі востры палітычны крызіс. Вынікам быў ў часовы роспуск Думы і Дзяржсавета 12-15 сакавіка 1911 года і прыняцце закона па арт. 87 Асноўных дзяржаўных законаў. Дурнаво атрымаў загад імператара абвясціць сябе хворым і ўстрымацца ад удзелу ў пасяджэннях Савета да 1912 года.

Памёр 11 верасня 1915 года ў Петраградзе.

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.