расійскі і савецкі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі (руск.: Пётр Дмитриевич Покаржевский; 1889, Елісаветград, Херсонская губерня — 1968, Масква, СССР) — рускі і савецкі жывапісец, графік, педагог, член МАСМ РСФСР, прафесар МДМІ імя В. Сурыкава.
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1968 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя СССР |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, жанравая і батальная карціна, пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Ян Францавіч Цянглінскі[d], Мікалай Сямёнавіч Самокіш і Гуга Раманавіч Залеман[d] |
Уплыў на | Q111961456? |
Член у |
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў Елісаветградзе, Херсонская губерня. Там жа вучыўся на вячэрніх курсах малявання ў Ф. Казачынскага, затым у 1906—1909 гадах у Кіеўскай мастацкай школе.
У 1909—1916 гадах Пётр Пакаржэўскі вучыўся ў Пецярбургу ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Я. Цянглінскага, Г. Залемана, М. Самокіша.
Пётр Пакаржэўскі быў членам аб’яднанняў «Быццё» (1922), АМРР (1923). У 1920—1922 гадах жыў і працаваў у Туле, дзе ім былі арганізаваны Дзяржаўныя мастацкія майстэрні і Тульскі мастацкі музей, у якіх ён працаваў і выкладаў. У 1922 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў для выдавецтва «Маладая гвардыя».
У 1930-х гадах выкладаў у Маскоўскім мастацка-педагагічным вучылішчы «Памяці 1905 года». Сярод яго вучняў народны мастак СССР, Герой Сацыялістычнай Працы Таір Салахаў, Народны мастак Расіі Мікалай Сысоеў.
Вядучым жанрам у творчасці Пятра Пакаржэўскага была тэматычна карціна з развітай сюжэтнай асновай на тэмы сучаснасці, выкананая ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. У 1928 годзе мастак здзейсніў падарожжа па Сярэдняй Азіі, уражанні ад якога паслужылі матэрыялам для шматлікіх эцюдаў і карцін з выявай нацыянальнага побыту гэтых рэгіёнаў.
Сярод асноўных твораў мастака карціны «Чырвоны дазор» (1923), «Дэсант» (1928), «Металургічны завод у Данбасе», «К. Варашылаў у лётчыкаў» (абедзве 1932), «Камсамолка Горбань» (1935), «Камсамольцы Данбаса ідуць на фронт» (1936), «Перад атакай» (1947), «Раніца ў табуне» (1954), «Пад Звянігарадам» (1958), «Стары чабан-казах» (1962) і іншыя[1]. З 1937 года Пётр Пакаржэўскі прафесар МДМІ імя В. Сурыкава. Творы мастака знаходзяцца ў ДТГ, ДРМ, у Цэнтральным музеі Савецкай Арміі, у музеях Тулы, Кіева, Екацярынбурга, Ніжняга Ноўгарада, Астрахані, Іркуцка і іншых гарадоў.
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі памёр у 1968 годзе ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (25 уч.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.