From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Апанасавіч Бузук (псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П. Б.; П. Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2 ліпеня 1891, в. Шарпены Бендэрскага павета — 7 снежня 1938, г. Волагда, НКВД) — лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог[2][3].
Пётр Апанасавіч Бузук | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1891 ці 1 ліпеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1938 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, славіст, літаратуразнавец, празаік, мовазнавец, выкладчык універсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1], літаратуразнаўства[1], славістыка[1], дыялекталогія[1] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904—1910), потым на гісторыка-філалагічным факультэце Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе (скончыў у 1916)[3], выкладаў у гэтым універсітэце рускую мову. Прадстаўнік расійскай параўнаўча-гістарычнай школы мовазнаўства[2]. Вучань Б. М. Ляпунова , аднаго з вядучых прадстаўнікоў адэскай мовазнаўчай школы. З 1920 дацэнт Наварасійскага ўніверсітэта. З 1924 — доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У. Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску[3]. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі[2][3].
Арыштаваны ДПУ БССР 6 жніўня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР[2]. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ[3]. Як дырэктар Інстытут мовазнаўства, кіраваў працай па падрыхтоўцы праекту граматычнай рэформы 1933 года[2].
Зноў арыштаваны 9 лютага 1934. Па пастанове «тройкі» пры ДПУ БССР ад 3 кастрычніка 1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934—1935 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскім педінстытуце . Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15 ліпеня 1937. Прысуджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 26 кастрычніка 1956; па другім — 31 студзеня 1956; цалкам рэабілітаваны 1 чэрвеня 1988[2].
Вывучаў праблемы праславянскай мовы, праблемы ўтварэння асобных моўных груп эпохі праславянскага адзінства[3], пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні беларускай лінгвістычнай геаграфіі. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа беларускай мовы «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фонэтыка і марфалёгія. Вып. 1-ы. Гаворкі Цэнтральнае і Ўсходняе Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарусіі ў першай чвэрці XX в.» (1928)[3]; атлас быў першай такой працай для ўсходнеславянскіх моў, а па сутнасці, і для славянскіх моў наогул, а з п. гл. метадалогіі — фактычна, і першай лінгвагеаграфічнай працай[2].
Даследаваў узаемаадносіны літаратурнай мовы і дыялектаў, культуру беларускай мовы, станаўленне правапісных і графічных нормаў. Вывучаў узаемасувязі ўкраінскай і беларускай моў[3][4].
Пад псеўданімам П. Росіч[3] выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі[3], перакладамі. У 1928 стаў сябрам «Маладняка»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.