Пуньск[2] (польск.: Puńsk) — вёска ў Сэйнэнскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Сядзіба вясковай гміны Пуньск. Размешчана на беразе возера Пуня, за 5 км на захад ад граніцы з Літвой.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...
Закрыць

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Пуньск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касцёл. У гэты час Пуньск уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пуньску Магдэбургскае права і герб[3]. У 1700 годзе тут працавалі школа і шпіталь[4].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пуньск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1827 год у Пуньску было 82 будынкі.

Найноўшы час

У 1919—1920 гадах каля Пуньска адбываліся баі паміж польскімі і літоўскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 года мястэчка занялі літоўскія войскі разам з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пуньск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пуньск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 748 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 1336 чал.

Адукацыя і культура

Пуньск з’яўляецца цэнтрам літоўскай культуры. Тут размяшчаецца рэдакцыя часопіса «Aušra», а таксама Дом літоўскай культуры і агульнаадукацыйны ліцэй з літоўскай мовай навучання.

Славутасці

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1877—1881)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія
  • Плябанія (1873)
  • Сінагога (канец XIX — пачатак XX ст.)

Галерэя

Зноскі

  1. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.
  2. Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165.
  3. Chlebowski B. Puńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 302.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.