Прыбарава (Брэсцкі раён)
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пры́барава[1] (трансліт.: Prybarava, руск.: Приборово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 62 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Уладава.
Вёска
Прыбарава
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Выяўленыя археолагамі 2 стаянкі на поўдзень і поўнач ад вёскі (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці людзьмі яшчэ з глыбокай старажытнасці.
У пачатку XIX стагоддзя вёска належала князю А. Чартарыйскаму, які сумесна з жыхарамі гэтай і навакольных вёсак пабудаваў драўляную праваслаўную царкву. У ліпені 1863 года адбываліся сялянскія хваляванні, часоваабавязаныя сяляне адмовіліся плаціць чынш грашыма або хлебам, а таксама адбываць згонныя павіннасці. У 1886 годзе ў сяле валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, праваслаўная царква, карчма. У 1890 годзе маёнтак належаў Ф. Замойскаму. У вёсцы працаваў народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.
У 1905 годзе сяло — цэнтр Прыбараўскай воласці; працаваў валасны сельскі фельчар, былі размешчаны ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судовай міравой акругі. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласць уваходзілі вёскі Гута, Камароўка, Селяхі, Орхава, фальварак Дубок, 6 сельскагаспадарчых таварыстваў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Прыбараўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска ў Дамачаўскім раёне, цэнтр Прыбараўскага сельсавета (з 12 кастрычніка 1940 года), які быў аб’яднаны з Падлужскім сельсаветам у адзін Ліпінкаўскі ў ліпені 1954 года, апошні ў верасні 1959 года ўвайшоў Тамашоўскі сельсавет Брэсцкага раёна. У вёсцы быў арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну фашысты спалілі 100 двароў, загубілі 250 жыхароў; 136 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партызанах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.