Плямістахвостая сумчатая куніца[1] (Dasyurus maculatus) — другі па велічыні сумчаты драпежнік пасля сумчатага д'ябла і самы буйны сумчаты драпежнік мацерыковай Аўстраліі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Даўжыня цела каля 60-75 см, хваста — 50 см, вага да 7 кг. Афарбоўка футра цёмна-карычневая, ад іншых відаў адрозніваецца наяўнасцю белых плям на хвасце (а не толькі на целе).
У цяперашні час плямістахвостая сумчатая куніца сустракаецца ў двух ізаляваных папуляцыях — у паўночным Квінслендзе (каля Кэрнса і Куктаўна) і на ўсходнім узбярэжжы ад паўднёвага Квінсленду да Тасманіі. Яе звычайныя месцы рассялення — вільготныя дажджавыя лясы і прыбярэжныя зараснікі ўздоўж узбярэжжа. Начныя жывёлы, якія вядуць адзіночны лад жыцця.
Размнажэнне адзін раз у год, на пачатку зімы, аднак, страціўшы дзіцянят, самкі спарваюцца паўторна. Пасля цяжарнасцi працягласцю 21 дзень нараджаецца 4—6 дзіцянят. Праз 7—10 тыдняў самка пакідае дзіцянят у прытулку, пакуль палюе. Пры неабходнасці змяніць логава, самка пераносіць іх на спіне. Да канца лістапада, калі дзіцянятам спаўняецца 18 тыдняў, яны ўжо цалкам самастойныя. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1 года. У няволі жывуць да 3—4 гадоў.