Плоскія чэрві
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плоскія чэрві, пляскатыя чэрві (Platyhelminthes) — тып беспазваночных жывёл.
Плоскія чэрві | |||||||||||||||
Турбелярыя Pseudoceros dimidiatus | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Platyhelminthes Gegenbaur, 1859 | |||||||||||||||
|
Чэрвепадобныя двухбакова-сіметрычныя жывёлы з тонкім лістападобным або стужкападобным целам і адасобленым галаўным аддзелам.
Даўжыня ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутраныя органы. Нервовая сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нервовых ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала.
Выдзяляецца 4-9 класаў, найбольш шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў.
Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутраныя паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны цэпень, свіны цэпнь, смактун пячоначны, эхінакок і іншыя ўзбуджальнікі гельмінтозаў.
Характэрна з’яўленне сістэм органаў, уласцівых для большасці жывёл: апорна-рухальнай (скурна-мускульны мяшок і парэнхіма), стрававальнай (рот, глотка, слепа замкнуты кішэчнік), выдзяляльнай (протанефрыдыі), нервовай (галаўны нервовы вузел, нервовыя ствалы і органы пачуццяў) і палавой (пераважна гермафрадыты з унутраным апладненнем). Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма.
Развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.