From Wikipedia, the free encyclopedia
Пладовае цела (спарака́рп, ці карпафо́р) — рэпрадуктыўная частка арганізма грыба, якая ўтвараецца з пераплеценых гіфаў міцэлію. Функцыяй пладовага цела з'яўляецца ўтварэнне спор, якія ўзнікаюць у выніку палавога працэсу (такія споры завуць меяспорамі, у адрозненне ад мітаспор, што ўтвараюцца без палавога працэсу, вегетатыўна). Ва ўжытку пладовае цела звычайна завецца проста «грыб». Пладовае цела аскаміцэтаў завуць таксама аскака́рп ці аско́ма, а базідыяміцэтаў — базідыяка́рп ці базідыёма.
Пладовымі целамі завуць таксама спараносныя органы слізявікоў.
Ведаць будову і прыкметы пладовых целаў карысна любому грыбніку, гэта дапаможа граматна і дакладна вызначаць грыбы пры зборы. Асабліва важна ўмець упэўнена адрозніваць атрутныя грыбы і падобныя на іх ядомыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.