From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыка́рд (лац.: pericardium, сінонім: калясардэчная сумка) — тонкі, але шчыльны мяшок, у якім знаходзіцца сэрца. Перыкард адгароджвае сэрца ад іншых органаў грудной клеткі, спрыяе лепшаму напаўненню перадсэрдзяў сэрца крывёю, не дазваляе сэрцу перамяшчацца і перарасцягвацца пры выкананні фізічнай нагрузкі. Перыкард складаецца з двух так званых лісткоў, паміж якімі маецца паражніна, запоўненная сярознай вадкасцю — своеасаблівая «змазка», якая аблягчае трэнне. У норме ў паражніне перыкарда змяшчаецца каля 25 мл вадкасці.
Перыкард | |
---|---|
Выява перыкарда ў франтальнай плоскасці. | |
Выява перыкарда на папярочным зрэзе. | |
Кровазабеспячэнне | перыкардыяльныя галіны аорты, перыкардыяльна-дыяфрагмальная артэрыя |
Вянозны адток | v. pericardicae, v. pericardiophrenica, vv. pericardiacae |
Інервацыя |
|
Лімфа |
|
Каталогі | MeSH?—Gray? |
Перыкард — вонкавая злучальнатканкавая абалонка сэрца, замкнёны сярозны мяшок, які складаецца з двух лісткоў: парыетальнага — уласна перыкарда, і вісцаральнага — эпікарда. Месца пераходу парыетальнага лістка перыкарда ў вісцаральны адпавядае вусцям буйных вен, якія ўпадаюць у перадсэрдзе, і буйных артэрый, якія адыходзяць ад жалудачкаў сэрца. Жалудачкі цалкам пакрытыя эпікардам, перадсэрдзя — часткова. Задняя паверхня левага перадсэрдзя ў вобласці ўпадзення ў яго лёгачных вен не пакрыта эпікардам і знаходзіцца па-за поласцю перыкарда. Частка задняй паверхні правага перадсэрдзя, размешчаная паміж вусцямі полых вен, таксама пазбаўленая серознага покрыва.
У прысценачным лістке перыкарда адрозніваюць настуныя ўчасткі:
Бакавыя. З бакоў перыкард прылягае да медыястынальных лісткоў плеўры. Паміж прысценачным лістком перыкарда і міжсценнем плеўры з кожнага боку праходзяць дыафрагмальныя нервы з перыкарда-дыафрагмальнымі сасудамі.
У месцах пераходу аднаго лістка перыкарда ў іншы змяшчаюцца пазухі. Падобныя пазухі ўтворваюцца і адным парыетальным лістком. У месцы пераходу пярэдняга лістка перыкарда на дыяфрагму знаходзіцца даволі буйная пярэдненіжняя пазуха перыкарда (лац.: sinus pericardi anterior inferior). Пры выпатных перыкардытах і раненнях сэрца ў гэтай пазусе запасаецца эксудат і кроў. Тут і праводзіцца пункцыя паражніны перыкарда, бо верхавіна сэрца знаходзіцца на 1,5-2 см вышэй.
Папярочная пазуха перыкарда (лац.: sinus transversus pericardii) знаходзіцца ў вобласці асновы сэрца паміж аортай і лёгачным ствалом, пакрытая агульным лістком вісцаральнага перыкарда спераду і заднім лістком перыкарда ззаду. Папярочная пазуха мае два ўваходы — правы і левы адпаведна з боку аорты і лёгачнай артэрыі. Унізе пазухі знаходзіцца сценка правага перадсэрдзя, уверсе — месца пераходу перыкарда ў эпікард. Папярочная пазуха добра выяўляецца, калі аорта і лёгачны ствол адцягнуць кперадзі, а верхнюю полую вену — кзадзі. Пры аператыўных умяшаннях на сэрцы і буйных крывяносных сасудах ўвядзенне хірургічных інструментаў або пальцаў хірурга ў гэтую пазуху дазваляе часова выключыць крывацёк у ўзыходзячай часткі аорты або лёгачным ствале.
Касая пазуха перыкарда (лац.: sinus obliquus pericardii) уяўляе сабой найбольш глыбокую частка сардэчнай сумкі. Гэтая пазуха размяшчаецца ззаду левага перадсэрдзя. Знізу і справа яе абмяжоўвае ніжняя полая вена, злева і зверху — левыя лёгачныя вены. Для агляду касой пазухі варта адцягнуць верхавіну сэрца наперад і ўверх. Пры раненнях і захворваннях сэрца ў гэтай пазусе можа запасіцца кроў і эксудат.
Кровазабеспячэнне вісцаральнага і парыетальнага перыкарда адрозніваецца:
Вянозны адток адбываецца ў няпарную вену, верхнія дыяфрагмальныя вены і плечагалаўны ствол.
Інэрвацыя перыкарда ажыццяўляецца дыафрагмальнымі, блукаючымі і сімпатычнымі нервамі.
Лімфаадток ажыццяўляецца ў ніжнія трахеабранхіяльныя лімфавузлы, вузлы задняга і пярэднга міжсценняў, а таксама ў калягрудзінныя лімфавузлы.
Перыкарды́т — запаленне калясардэчнай сумкі. Прычыны узнікнення: рэўматызм, туберкулёз, мікробнае запаленне, траўмы і інш. Пры перыкардыце назіраецца павышаная эксудацыя (выпат), што вядзе да сціскання сэрца, зніжэння яго функцый. Пры хуткім нарастанні эксудату сэрца можа спыніць сваю дзейнасць (патрабуецца пункцыя перыкарда). Прыкметы перыкардыту: боль у вобласці сэрца, сэрцабіцце, задышка, агульная слабасць і інш. Пры павольным нарастанні выпату ў перыкардзе праяўляюцца прыкметы сардэчнай недастатковасці — з’яўленне выпату ў жываце, печані. У патагенезе такога стану — дысталічны дысбаланс прытоку крыві да сэрца (перадсэрдзі, асабліва правае, сціскаюцца хутчэй, чым астатнія камеры сэрца). Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. [4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.