From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя адбылася 29 лістапада 1924 года ў Менску. Каля 40 дэлегатаў ад краязнаўчых і грамадскіх арганізацый. У дакладзе Цэнтральнага бюро краязнаўства (дакладчык С. Скандракоў), выступленнях У. Пічэты, М. Мялешкі і інш. адзначаліся дасягненні мясцовых краязнаўчых арганізацый, выяўленне аб’ектаў вывучэння, папулярызацыі вынікаў даследаванняў, у т. л. выданне зборніка «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—1928), стварэнне музея ў Оршы, вывучэнне курганоў на Мазыршчыне. Падкрэслівалася неабходнасць стварэння масавых краязнаўчых арганізацый, выдання інструкцыйна-метадычнай літаратуры і спецыяльнага часопіса[1].
Канферэнцыя прыняла рэзалюцыі па арганізац. пытанні і па дакладах навуковых устаноў, заклікала прызнаць краязнаўства дзяржаўнай справай, вызначыла перспектывы і метады каардынацыі краязнаўчай работы ў БССР. На Усесаюзны краязнаўчы з’езд абраны С. Скандракоў, У. Пічэта, М. Каспяровіч, Ю. Бібіла, М. Каршукоў, Грыгор’еў, Б. Самцэвіч[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.