Перасвято́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Перасвятое.

Хуткія факты Перасвятоўскі сельсавет, Краіна ...
Перасвятоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Перасвятое
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 876
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Перасвяцкі (Перасвятоўскі) сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарывадскага і Рабусоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капараўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Корасцень, Маўчаны і пасёлак Падмосце)[1]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Перасвятоўскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1047 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 876 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.