Ямал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ямал

Ямалпаўвостраў на поўначы Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі. Даўжыня паўвострава 700 км, шырыня да 240 км. Абмываецца Карскім морам.

Хуткія факты Ямал, Акваторыі ...
Закрыць

Ландшафты паўвострава прадстаўлены тундрай, на поўдні — лесатундравыя ўчасткі. Шмат азёр.

Паўвостраў слаба засвоены чалавекам. Вядзецца аленегадоўля, рыбалоўства. Спрадвечныя насельнікаі гэтай зямлі — ненцы і ханты. Многія з іх і сёння жывуць, як продкі — качуюць па тундры з аленямі.

На паўвостраве знаходзяцца найбуйнейшыя запасы прыроднага газу. У пасёлку Сабета, што на беразе Карскага мора, за семсот кіламетраў на поўнач ад Палярнага круга пабудавана буйное прадпрыемства па вырабе звадкаванага газу.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.