Пасіенэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́сіенэ[1] (лат.: Pasiene, традыцыйная беларуская назва Пасі́нь) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтр воласці Зілупскага края. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзэрніекі.
Вёска
Пасіенэ
Pasiene
| ||||||||||||||||
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалай Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканцаў, для якіх збудаваў драўляныя касцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у сувязі з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Пасінь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканцаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
Восенню 1942 года ў Пасіенэ распачала працу двухгадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімір Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чал. У школу прымалася моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 года. У беларускай прэсе з’явілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыццё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў[3].
22 верасня 2014 года ў Пасіенэ прайшлі дні беларускай культуры[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.[5]
- XX стагоддзе: 1935 год — 328 чал.
- XXI стагоддзе: 2017 год — 312 чал.
Інфраструктура
У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
- Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1753—1761) ў стылі віленскага барока
- Сядзіба (каля 1850)
Вядомыя асобы
- Пятро Сакол (1905—1985) — беларускі паэт, перакладчык.
Зноскі
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- Міцкевіч А. Дні беларускай культуры ў Пасіні, Саюз беларусаў Латвіі, 30 лістапада 2014 г.
- Manteuffel G. Posiń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 845.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.