Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Партызанская дубінка» — сатырычны лісток, выданне ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну. Выходзіла з 22 сакавіка 1942 года да сакавіка 1943 года на беларускай і рускай мовах у прыфрантавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да лістапада 1942 года выданне газеты «За свабодную Беларусь». Рэдактар І. Д. Гурскі.
«Партызанская дубінка» | |
---|---|
Тып | перыядычнае выданне[d] і satirical newspaper[d] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Ілья Данілавіч Гурскі |
Заснавана | 22 сакавіка 1942 |
Спыненне публікацый | сакавік 1943 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны камітэт КПБ |
Мова | беларуская і руская |
Лісток заклікаў савецкіх людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, К. Крапіва, П. Панчанка, К. Чорны і інш., мастакі І. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Мінаеў і інш. Выйшла 17 нумароў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.