From Wikipedia, the free encyclopedia
Палітычныя зняволеныя або палітычныя вязні — беручы пад увагу адсутнасць адзінага, універсальнага азначэння гэтай з’явы, звычайна падаецца найбольш распаўсюджанае паняцце: асобы, якія знаходзяцца ў турме або свабода якіх істотна абмежаваныя за выступы супраць існуючай у краіне ўлады або за крытыку гэтай улады.
У той самы час, міжнародныя арганізацыі а адпаведным кірунку дзейнасці прапануюць свае азначэнні «палітычнага зняволенага». Напрыклад, у кастрычніку 2012 упершыню вядучая міждзяржаўная арганізацыя — Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) — узгадніла свае разуменне гэтага паняцця, згодна з якім асоба можа быць прызнанай «палітычна зняволенай» пры адпаведнасці такім крытэрам:
Апісаныя крытэрыі з’яўляюцца падказкай для прадстаўнікоў ПАСЕ ў асобных краінах, у адносінах да каго можна ствараць фармальныя рэкамендацыі аб прызнанні «палітычным вязнем».
Паводле іншай міжнароднай арганізацыі, Amnesty International, «палітычным» з’яўляецца кожны зняволены, чыя справа мае значны палітычны складнік. Гэтым складнікам могуць быць як матывы дзеянняў зняволенага, так і яго дзеянні самі па сабе, альбо матывы ўладаў. Слова «палітычны» выкарыстоўваецца Amnesty International у дачыненні да аспектаў чалавечых адносін, звязаных з «палітыкай»: грамадскімі механізмамі і механізмамі грамадзянскага парадку, прынцыпамі, арганізацыямі або вядзеннем дзяржаўных або грамадскіх спраў, сувяззю ўсяго гэтага з пытаннямі мовы, этнічнага паходжання, полу ці рэлігіі, статусу або ўплыву (сярод іншых фактараў).
Amnesty International аперыруе і іншым паняццем — «вязні сумлення», разумеючы яго як больш вузкае паняцце, чым «палітычныя вязні». Розніца — у большай дэталёвасці азначэння, якое звыкла фармулюецца наступным чынам: вязні сумлення — гэта асобы, заключаныя ў турму або з абмежаванай свабодай з-за іх палітычных ці рэлігійных перакананняў, этнічнага паходжання, полу, расы, мовы, эканамічнага становішча, сексуальнай арыентацыі, ці іншага становішча. Акрамя таго, вязнем сумлення не можа лічыцца асоба, якая ўжывала ці абараняла ўжыццё гвалту, нават у абарону сваіх правоў і свабод.
Тым часам як большасць краін свету не мае ўласнага, заканадаўча замацаванага або звычаёва сфармуляванага, азначэння паняцця «палітычных вязняў», у Беларусі крытэрыі аднясення асоб да ліку палітычных зняволеных былі апрацаваныя ў красавіку 2012 года на круглым стале, ініцыяваным каардынацыйнай групай «За Волю». Прадстаўнікі грамадскай супольнасці, эксперты ў галіне права, а таксама родныя вязняў, якія сабраліся на абмеркаванне крытэрыяў, карысталіся, у тым ліку, распрацоўкамі ўжо названай Amnesty International, як і крытэрыямі, прапанаванымі незалежнымі экспертамі Савета Еўропы. У выніку супольнай працы, паўстаў унікальны і актуальны — ва ўмовах ігнаравання гэтага пытання з боку афіцыйнай улады — дакумент, паводле каторага:
Палітычным зняволеным лічыцца асоба, пазбаўленая свабоды або прымусова абмежаваная ў ёй, калі яна падпала пад палітычныя рэпрэсіі хаця б на адной з ніжэй пералічаных падстаў:
Паводле гэтых крытэрыяў, у Беларусі з 1996 года па 2017 год можна налічыць каля 200 палітычных зняволеных[1], у тым ліку:
Неабходна адзначыць, што, паводле афіцыйнай пазіцыі ўлады Беларусі, пералічаныя асобы ўтрымліваліся ці ўтрымліваюцца пад вартай у межах звычайнага крымінальнага заканадаўства. А кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка час ад часу пацвярджае наяўнасць аднаго ці двух палітычных зняволеных.
У кастрычніку 2021 года колькасць палітвязняў у Беларусі складала больш за 800 (паводле «Вясны»)[2].
Жорсткасць палітычнага рэжыму ў БССР (як і ў СССР у цэлым) змянялася на працягу яе існавання, але заўважная колькасць палітычных зняволеных прысутнічала ва ўсе перыяды існавання гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Найбольшая колькасць палітычных зняволеных у БССР была ў 1930-х і ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў.
Сярод найбольш вядомых палітычных зняволеных з БССР часоў «адлігі» можна назваць Аляксандра Доўбіка, Анатоля Рубіна, Мікалая Лагодзіча.
Сярод знакамітых палітычных вязняў БССР перыяду «застою» варта ўзгадаць Міхася Кукабаку, Цфанію Кіпніса.
Паводле інфармацыі Amnesty International, амаль кожная краіна на пэўным этапе свайго існавання мела палітычных зняволенных. Аднак вылучаюцца некаторыя дзяржавы, дзе праблема існавання палітычных вязняў з’яўляецца даўняй і, як на дадзены момант, невырашальнай.
Гісторыя падробленых абвінавачванняў у дачыненні да карэнных аўстралійцаў з боку паліцыі, як і жорсткасць паліцыі і забойствы зняволеных абарыгенаў добра задакументаваныя ў Аўстраліі. З іншага боку, гэтыя зняволеныя не заўсёды могуць лічыцца «палітычнымі», бо часам сапраўды з’яўляюцца злачынцамі. Аўстралія таксама сумна вядома сваёй гісторыяй арыштаў і дэпартацыі пратэстуючых з іншых краін. У 2005 годзе мірнага пратэстуючага і грамадзяніна ЗША Скота Паркіна арыштавалі на пяць дзён, а потым дэпартавалі ў якасці «прамой або ўскоснай рызыкі для аўстралійскай нацыянальнай бяспекі». Аналагічным чынам доктару Уілу Саундерсу пагражалі дэпартацыяй, калі ён напісаў «NO WAR» на сіднейскім оперным тэатры разам з аўстралійцам Дэвідам Берджесам у 2003 годзе. Пара была прысуджана да дзевяці месяцаў турмы за іх мірны пратэст.
Сярод апошніх палітычных зняволеных ў ЗША — асобы, асуджаныя да турэмнага зняволення за меркаваны ўдзел у штурме Капітолія ЗША 6 студзеня 2021 года. InfoWars і Такер Карлсан, а таксама некалькі рэспубліканцаў-членаў Кангрэса назвалі палітычнымі зняволенымі.
Акрамя гэтага, палітзняволенымі ў ЗША прызнаныя былі падазраваныя ў рамках «вайны з тэрорам», якія знаходзілся ў турме ў Гуантанама ад 2002 года. Amnesty International неаднаразова заклікала да вызвалення вязняў Гуантанама-Бэй, у тым ліку грамадзян Аўстраліі Дэвіда Хікса і Мамдуха Хабіба, якія былі выпушчаныя ў 2007 і 2005 гадах адпаведна. Гуантанама дзейнічае па-за правіламі Жэнеўскай канвенцыі, яе адміністрацыя ўдзельнічае ў катаваннях, у тым ліку сексуальных катаваннях, і прыніжэнні. Прэзідэнт ЗША Барак Абама абяцаў зачыніць турму ў Гуантанама, аднак яна дзейнічае дагэтуль.
Частае ўжыванне смяротнага пакарання ў Іране, як правіла, было зарэзерваванае для забойцаў, але ў 2006 годзе быў пакараны Ходжат Замані — палітычны зняволены. Па паведамленнях, іншыя палітычныя зняволеныя былі запэўнены, што забойствы працягнуцца, калі ААН будзе далей умешвацца ў ядзерную праграму Ірана.
Улады КНР душаць пратэсты і свабоду слова на працягу многіх гадоў. Самым вядомым прыкладам з’яўляюцца арышты і забойства на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Кітай выкарыстоўваў сваіх палітычных зняволеных у якасці закладнікаў, выпускаючы некалькі зняволеных перад прыездам замежных лідараў — для таго, каб адвесці ад сябе крытыку дзеянняў у галіне правоў чалавека. Журналіст Гао Юй з’яўляецца адным з тых, хто быў вызвалены, захоплены зноў, і перавызвалены, калі іншы саноўнік наведваў краіну. Разам з палітычнымі каментарыямі, распаўсюджванне ВІЧ можа стаць падставай арышту ў Кітаі.
Камуністычны дыктатар Рауль Кастра выпусціў чатырох палітычных зняволеных у 2008 годзе. Яны былі абвінавачаныя ў выконванні абавязкаў амерыканскіх наймітаў. Падзея адбылася адразу пасля таго, як улады Кубы падпісалі дзве дамоўленасці ААН па правах чалавека. Хоць гэты рух быў расцэнены як пазітыўны, 58 палітычных зняволеных усё яшчэ знаходзяцца ў кубінскіх турмах.
Ранейшая Бірма, М’янма мае доўгую гісторыю ваеннай дыктатуры. У 1988 годзе студэнцкі пратэст за дэмакратыю прывёў да забойства 3000 дэманстрантаў і заключэння ў вязніцу больш за 2000 палітычных зняволеных. У 1998 годзе яшчэ больш дэманстрантаў былі арыштаваныя. Па паведамленнях, да зняволеных ужываюцца катаванні — некаторыя з іх ужо не могуць хадзіць. Працоўныя лагеры з’яўляюцца агульнай з’явай, а недахоп ежы і медыкаментаў прыводзіць да выбухаў малярыі.
Краіны з пануючай дыктатурай звычайна захопліваюць палітычных зняволеных. Да палітычных злачынстваў з боку грамадзяніна ў Паўночнай Карэі адносяць спробы эміграцыі, камунікацыі з сям’ёй ці атрымання грошай ад сям’і ў Паўднёвай Карэі. Прапаганда хрысціянства або каментаванне дзеянняў лідара краіны — таксама сярод падстаў зняволення па палітычных матывах. У гэтай краіне зняволеных часта збівалі да паўсмерці, існуюць і непацверджаныя паведамленні аб публічных пакараннях смерцю палітычных зняволеных — ў 2004, 2005 і 2006 гадах.
Праблема палітычных зняволеных значна пашырылася з увядзеннем у 2003 годзе расплывістых у фармуліроўках антытэрарыстычных законаў. Мірныя пратэстуючыя былі арыштаваныя і ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі. Ёсць шмат паведамленняў аб катаваннях, пасля каторых некаторыя вязні не маглі стаяць. Акрамя таго, даходзілі паведамленні аб прыніжэннях кшталту «цягнуць голую асобу перад іншымі турэмнымі камерамі» і аб сексуальных замахах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.