From Wikipedia, the free encyclopedia
Пальчатакарэннік плямісты[3], Ятрышнік плямісты[4] (Dactylorhiza maculata) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Пальчатакарэннік плямісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Dactylorhiza maculata (L.) Soó, 1962 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Ятрышнік плямісты, зязюлін падарак, зязюлька[5], зязюльчыны слёзы, сярдзечнік[5][6], зязюліны слёзы, каманішнік, чортава ручка[7][8], канвалія, кукулька[9], кукушка[4][5].
Пальчатакарэннік плямісты — шматгадовая расліна вышынёй ад 15 (25[10]) да 50[11] см.
Клубень пальчаты, пляскаты[10].
Сцябло прамое, адзіночнае, шчыльнае, каля 8 мм таўшчынёй у аснове[10].
Лісце нешматлікае, буйное, цёмна-зялёнае, з круглявымі фіялетавымі плямамі; па форме лісце адрозніваецца ўверх па сцябле ад даўгавата-ланцэтнага, тупога або завостранага да завостранага, лінейнага або шылападобна-лінейнага, часта крыху звілістае[10].
Кветкі сабраны ў густыя, шматкветкавыя коласападобныя суквецці 3-9 см даўжынёй і 3-4 см у дыяметры[10]. Афарбоўка кветак разнастайная: ружаватая, лілаватая, чырвоная, часам амаль белая[12]. Губа коратка-трохлопасцевая, з дробнымі фіялетавымі плямкамі, размешчанымі падоўжнымі выгінастымі радамі, якія раз’яднаныя або зліваюцца ў кароткія лініі; сярэдняя лопасць губы значна карацей і вузей бакавых, трохкутная, тупаватая, 2-3 мм даўжынёй. Цвіце ў чэрвені-ліпені[10].
Плод — каробачка са шматлікім дробным насеннем. Плоданасіць у ліпені-жніўні, размнажаецца насеннем[10].
Арэал віду цягнецца ад Атлантычнага ўзбярэжжа Еўропы да Цэнтральнай Сібіры, расліна сустракаецца таксама ў Паўночна-Заходняй Афрыцы[13]. Рассеяна распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, але пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах Нечарназем’я, даходзячы на ўсход да Заволжжа[10].
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[14].
Расце ў сырых замшэлых лясах, на вільготных лугах, прагалах, часта па сфагнавых мхах[10].
У ГБС вегетуе з сярэдзіны кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць. Вышыня 20—25 см[15].
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.
Лекавай сыравінай з’яўляюцца клубні. Збіраюць маладыя клубні неўзабаве пасля цвіцення расліны, чысцяць ад зямлі, мыюць у халоднай вадзе і на 2-3 хвіліны апускаюць у кіпень, каб клубні не прарасталі падчас сушкі. Сушаць пры тэмпературы не больш за 50 градусаў. Высушаныя клубні называюцца салепам.
Валодае ахінальным, супрацьзапаленчым, змягчальным, агульнаўмацавальным дзеяннем. Салеп, расцёрты у парашок і змяшаны з вадой, віном або малаком, выкарыстоўваецца пры нястраўнасцях, гастрытах і калітах, пры атручванні некаторымі ядамі, хваробах мачавога пузыра[16].
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (1996).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.