Палаца-паркавы ансамбль (Грозава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палаца-паркавы ансамбль Мержыеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму ў аграгарадку Грозава (Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Да 1863 года Грозава належала Мержыеўскім, пазней — Вітгенштэйнам.
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы ансамбль у Грозаве | |
---|---|
53°10′01,14″ пн. ш. 27°19′49,26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Грозава |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1750 |
Будынкі | |
палац • амбар • маслабойня | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У палацы размяшчалася школа. На 2012 год будынак закрыты на рэканструкцыю.
Палац — мураваны двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтр сіметрычна-восевай кампазіцыі падкрэслены чатырохкалонным порцікам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Н. Орды 1864—1876 гг. таксама меў чатырохкалонны порцік). Да заходняга тарца палаца далучаная аднапавярховая службовая прыбудова. Пластыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прамавугольных акон і дзвярэй, лапаткамі і рустам па вуглах будынку. Планіроўка анфіладна-калідорная з цэнтральнай групай парадных памяшканняў і вялікім вестыбюлем з двухбаковай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
З боку дваровага фасада на схіле ўзгорку быў разбіты парк (не захаваўся).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.