Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пажарны аўтамабіль — аўтамабіль са спецыяльным абсталяваннем для тушэння пажараў, а таксама для выканання спецыяльных і дапаможных работ. Дастаўляе да месца пажару баявы разлік, вогнетушыльныя рэчывы, пажарна-тэхнічны, аварыйна-выратавальны і іншы рыштунак.
Пажарныя аўтамабілі падзяляюцца на асноўныя, спецыяльныя і дапаможныя.
Да асноўных адносяцца пажарныя аўтамабілі прызначаныя для непасрэднага тушэння пажару — падачы ў зону гарэння вогнетушыльных рэчываў (вады, пены, парашкоў, газаў і іншых).
Аўтацыстэрны абсталёўваюцца пажарнымі помпамі высокага і нізкага ціску, ёмістасцямі для вады і пенаўтваральніка, пажарна-тэхнічным і аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Аўтапомпы і помпава-рукаўныя машыны выкарыстоўваюцца пры заборы вады з вадаёмаў разам з цыстэрнамі або асобна.
Да спецыяльных пажарных аўтамабіляў адносяцца аўтадрабіны, аўтапад’ёмнікі, аўтамабілі газадымаахоўнай службы, сувязі і асвятлення, тэхнічнай службы, рукаўныя і штабныя.
Аўтамабільныя пажарныя драбіны прызначаны для дастаўкі баявога разліку, падымання пажарнага абсталявання або грузаў на вышыню, эвакуацыі людзей. Могуць выкарыстоўвацца для падачы вогнетушыльных сродкаў у ачаг гарэння ручнымі або лафетнымі стваламі ад знешняй помпавай устаноўкі, асвятлення месца пажару пражэктарамі. На верхнім калене можа ўстанаўлівацца лафетны ствол ці трубаправод з пенагенератарам, на драбіне — ліфт (люлька) для хуткага падымання або спуску людзей.
Дапаможныя пажарныя аўтамабілі: аўтапалівазапраўшчыкі, перасоўныя рамонтныя майстэрні, аўтамабілі-лабараторыі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, аўтамабілі хуткага рэагавання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.