Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Уладзіміравіч Калау́р[1][2] (часам Калавур[3]; нар. 14 жніўня 1962, Белавуша, Столінскі раён) — беларускі банкір, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года.
Павел Уладзіміравіч Калаур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
14 жніўня 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Месца працы |
Нарадзіўся 14 жніўня 1962 года ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёння — Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) у 1980 годзе па спецыяльнасці «Улік у ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёння — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук, тэма дысертацыі — «Манетарны саюз Беларусі і Расіі: эканамічныя перадумовы і наступствы».
Працаваў у Стаўбцоўскім, Беразінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР — спачатку эканамістам, пасля намеснікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985—1987). З 1988 года кіраваў Валожынскім аддзяленнем Аграпрамбанка СССР, а пасля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзялення Белаграпрамбанка (да 1993). У 1993—1999 быў намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намеснікам старшыні. У 2010—2014 кіраваў Белзнешэканамбанкам.
27 снежня 2014 года прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[4].
Пры ім была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы. У 2017 годзе ўпершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6 %. Рэдактары выдання «Наша Ніва» назвалі чалавекам года Паўла Калаура і яго каманду — за стабілізацыю рубля і вяртанне даверу да нацыянальнай валюты[5].
Кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу артыкулаў на эканамічную тэматыку. Ганаровы супрацоўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
У міжрэччы Прыпяці і Гарыні, дзе сустракаецца прозвішча Калаур, ёсць і адыменны тапонім Калауравічы, які ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя тыпу Kal-a-uras (з асновамі Kal-, Ur-, вядомымі ў літоўскім іменніку[6]). Больш аўтэнтычная форма прозвішча, якая адпавядае балцка-літоўскай іменнай крыніцы, — Калаур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.