From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Уладзіміравіч Злобін (30 лістапада 1882, Разань — пасля 1923) — расійскі і беларускі палітычны дзеяч. Камісар Народнага сакратарыята БНР па вялікарускіх справах (1918).
Павел Уладзіміравіч Злобін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1930 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык |
Жонка | Лідзія Мікалаеўна Даброва-Ядрынцава[d] |
Дзеці | Сцяпан Паўлавіч Злобін |
Бацька рускага пісьменніка Сцяпана Злобіна.
Нарадзіўся 30 лістапада 1882 года ў Разані.
У 1903 годзе стаў членам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў арганізацыю расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску, вёў работу па афармленні антыбальшавіцкага блока на Беларусі.
На ІІ з’ездзе армій Заходняга фронту ў Мінску выступіў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21 лютага 1918 года быў абраны ў Народны сакратарыят Беларусі камісарам па вялікарускіх справах. Выступаў супраць стварэння беларускай незалежнай дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, лічыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі часовай беларускай уладай.
З 1918 года жыў у Маскве. У 1919—1920 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Социалист-революционер». Паводле даручэння ЦК Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў праводзіў арганізацыйную работу ў Маскве.
Тройчы прыцягваўся да судовай адказнасці органамі савецкай улады. Летам 1922 года абвінавачаны па працэсе над Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Па выніках працэсу 7 жніўня 1922 года прыгавораны да двух гадоў турэмнага зняволення са строгай ізаляцыяй са сканчэннем тэрміну зняволення 24 лютага 1923 года. У час знаходжання ў турме ў Злобіна абвастрыліся сухоты, у лютага 1923 года змешчаны ў бальніцу ДПУ.
25 мая 1923 года высланы ва Уфу на 2 гады са сканчэннем тэрміну ссылкі 23 мая 1925 года. Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 15 мая 2001 года Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі ў сувязі з адсутнасцю ў справе доказаў антысавецкай дзейнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.