Оўэн Цюдар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Оўэн (Оўайн) Цюдар (Owen Tudor, першапачаткова Owain ap Meredydd або Owen ap Meredith ap Tewdwr; каля 1400 — 2 лютага 1461) — валійскі землеўладальнік і салдат, нашчадак валійскага кіраўніка Рыс ап Грыфіда. Лічыцца заснавальнікам дынастыі Цюдараў, паколькі менавіта ён прыняў на англійскі манер прозвішча Цюдар у гонар свайго дзеда Тыдыра ап Гаронві (вал.: Tudur ap Goronwy)[10]. Яго ўнук Генрых VII стаў першым каралём Англіі з гэтага роду.
Оўэн Цюдар | |
---|---|
англ.: Owen Tudor вал.: Owain ap Maredudd ap Tudur | |
![]() | |
Нараджэнне |
каля 1400[1][2] |
Смерць |
2 лютага 1461[3][4] |
Месца пахавання | |
Род | Цюдары |
Бацька | Maredudd ap Tudur[d] |
Маці | Margaret Fychan[d][5] |
Жонка | Кацярына Валуа[d][6][7] |
Дзеці | Эдмунд Цюдар[6], Джаспер Цюдар[d][6], daughter Tudor[d][5], Owen Tudor[d][5], Margaret Tudor[d][5] і Sir David Owen[d][8] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |

Біяграфія
Оўэн паступіў на службу да Кацярыны Валуа пасля смерці яе мужа Генрыха V у 1422 годзе. Праз некалькі месяцаў яны сталі палюбоўнікамі і, магчыма, тайна абвянчаліся.[11] Розныя крыніцы праведамляюць пра ад чатырох да шасці дзяцей у іх:
- Тасінда Цюдар[12] (1425—1469);
- Оўэн (Томас) Цюдар (6 лістапада 1429—1502), манах Вэстмінстэрскага абацтва;
- Эдмунд Цюдар, 1-ы граф Рычманд (каля 1430 — 1 лістапада 1456), быў у шлюбе з Маргарытай Бофарт, іх сын стаў каралём Англіі Генрыхам VII;
- Джаспер Цюдар (1431 — 21/26 снежня 1495), граф Пембрук, герцаг Бедфард;
- Маргарыта[13] (?), манашка;
- Кацярына[13] (3 студзеня 1437 — пам. рана).
Кацярына сканала 3 студзеня 1437 года пры родах.
У старасці Оўэн прыняў удзел у вайне Пунсовай і Белай ружы. 2 лютага 1461 ён камандаваў войскамі Ланкастэраў у бітве пад Мортымер-Крос супраць прыхільнікаў Ёркаў і будучага караля Эдуарда IV. Пацярпеўшы паражэнне быў узяты ў палон і абезгалоўлены[14]. Да апошняга моманту ён не верыў, што яго пакараюць смерцю; паводле легенды, ён сказаў: «Галаве гэтай належыць быць схіленай перад каралевай». Гэта пакаранне стала часткай помсты Эдуарда Ёркскага за яго бацьку, які загінуў за месяц да Мортымер-Кроса пры Уэйкфілдзе[15].
Зноскі
- National Library of Wales archives and manuscripts catalogue Праверана 21 снежня 2020.
- Griffiths R. A. Tudor, Owen [Owain ap Maredudd ap Tudur (c. 1400–1461)] // Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- Lundy D. R. Owen Tudor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Herbert Norris. Medieval costume and fashion. Dover Publications, 1998. ISBN 0-486-40486-2. pp. 376—377.
- Davies, John. A History of Wales, Penguin, 1994, ISBN 0-14-014581-8 (Revised edition 2007, ISBN 0-14-028475-3), table on p.204
- Howell Thomas Evans. Wales and the wars of the Roses. University press, 1915. p. 67.
- Існуюць варыянты яе імя Ясіна (Jasina), Ясінда (Jasinda), акрамя таго, часам год нараджэння прыводзіцца як 1433.
- У некаторых крыніцах лічыцца, што Кацярына і Маргарыта варыянты імя адной дачкі Оўэна.
- Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 1697.
- Griffiths, Ralph A.; Thomas, Roger. Making of the Tudor Dynasty. — Wren Publishers, 1998. — P. 53. — 210 p. — ISBN 090577826X.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.