грузінская спявачка і кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніно Катамадзэ (груз. ნინო ქათამაძე; 21 жніўня 1972, Кабулеты, Грузія) — грузінская джазавая спявачка і кампазітар.
Ніно Катамадзэ | |
---|---|
груз. ნინო ქათამაძე | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка, джазвумен |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | джаз, джаз-ф’южн[d], нацыянальная музыка[d] і псіхадэлічны рок |
Узнагароды | |
nino-katamadze.com (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджарыі, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліашвілі на вакальнае аддзяленне па класу Мурмана Махарадзэ. Падчас навучання і пасля заканчэння інстытута выступала з рознымі групамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.
З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадскі фонд па аказанні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртам Insight, якое прынесла спявачцы вядомасць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Еўропе. У 2005 годзе Катамадзэ здзейсніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў велізарны поспех.
З 2009 года спявачка пасля 2-гадовага перапынку з вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртам Insight яна выступала ў Расіі, Украіне, Літве і іншых краінах.
У студзені 2010 года прыняла ўдзел у расійскай пастаноўцы вакальнай оперы-імправізацыі Бобі Мак-Ферына «Бобл».
2002 — Лепшая спявачка года, прыз «Авацыя», Грузія 2002 — Аўтар і выканаўца песень года, Грузія 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія 2003 — Твар года, Грузія 2003 — Лепшая спявачка года, прыз «МЕГА», Грузія 2003 — Лепшы вакальна-інструментальны ансамбль года (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія 2004 — Спецыяльны прыз «Одзэла» за ўклад у музыку, Грузія
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.