пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́ва[1] (трансліт.: Niva, руск.: Нива) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Пасёлак
Ніва
|
У 25 км ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе хутар, у Івольскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.