Нярынга
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Няры́нга (літ.: Neringa) — горад у заходняй Літве, утварае самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета, цэнтрам якога з’яўляецца пасёлак Ніда. Фактычна горад складаецца з чатырох пасёлкаў, аб’яднаных у адну адміністрацыйную адзінку. Размешчаны на Куршскай касе на беразе Балтыйскага мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.
Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) з’явіліся ў хроніках Тэўтонскага Ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасля літоўскай правакацыі у Клайпедзе, былі анексаваныя Літвой.
У 1939 годзе Куршская каса, разам з Клайпедай была перададзена Германіі, але пасля Другой сусветнай вайны трапіла ў склад Літоўскай ССР. Як адзіны горад Нярынга была ўтворана ў 1961 годзе шляхам аб’яднання пасёлкаў і стала горадам рэспубліканскага падпарадкавання. У 1995 годзе Нярынга атрымала правы гарадскога самакіравання, а падчас адміністрацыйнай рэформы 1999 года атрымала статус самакіравання.
У 2000 годзе Куршская каса была уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.