Новая эканамічная палітыка, скарочана НЭП або нэп — эканамічная палітыка, якая праводзілася ў 1920-х гадах у СССР і асобных савецкіх рэспубліках (Беларускай ССР, Украінскай ССР, Расійскай СФСР і Закаўказскай СФСР) да іх аб’яднання.
Новая эканамічная палітыка | |
---|---|
Афіцыйная назва | руск.: Но́вая экономи́ческая поли́тика |
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Ваенны камунізм[1] |
Наступны ў спісе | Great Break[d] |
Стваральнік твора | Уладзімір Ільіч Ленін |
Дата пачатку | 21 сакавіка 1921 |
Дата заканчэння | 1928[2] |
Theorised by | Уладзімір Ільіч Ленін[1][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынята 14 сакавіка 1921 года X з’ездам РКП(б), змяніўшы палітыку ваеннага камунізму, якая праводзілася падчас Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, якія прывялі Савецкую Расію да эканамічнага заняпаду[4]. Галоўны змест нэпа — замена харчразвёрсткі харчовым падаткам у вёсцы (пры харчразвёрстцы канфіскоўвалі да 70 % збожжа, пры харчпадатку — каля 30 %), выкарыстанне рынку і розных форм уласнасці, прыцягненне замежнага капіталу ў форме канцэсій, правядзенне грашовай рэформы (1922—1924), у выніку якой рубель стаў свабодна канвертуемай валютай.
Перад савецкай дзяржавай стаялі праблемы фінансавай стабілізацыі, а значыць, прыгнечанне інфляцыі і дасягненне збалансаванага дзяржаўнага бюджэту. Стратэгія дзяржавы, накіраваная на выжыванне ва ўмовах крэдытнай блакады, вызначыла прыярытэты СССР у складанні балансаў вытворчасці і размеркаванні прадуктаў. Новая эканамічная палітыка прадугледжвала дзяржаўнае рэгуляванне змешанай эканомікі з выкарыстаннем планавых і рыначных механізмаў. У аснове нэпа ляжалі ідэі прац У. І. Леніна. НЭП дазволіў хутка аднавіць народную гаспадарку і эканоміку, разбураныя Першай сусветнай і Грамадзянскай войнамі.
Ідэі новай эканамічнай палітыкі аказалі ўплыў на Дэн Сяапіна і наступнае бурнае эканамічнае развіццё Кітая з 1980-х гадоў.
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.