Нью-Ёрк (Данецкая вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Ёрк (укр.: Нью-Йорк; з 1951 да 2021 года Ноўгарадскэ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці (Бахмуцкі раён), падпарадкаваны Тарэцку. Знаходзіцца на рацэ Крывы Тарэц, за 10 км ад Тарэцка і за 38 км ад Данецка.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||
Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (раней за 1931 год) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.
Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года[2][3]; пад гэтай назвай згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пасёлак не пераназывалі, пакуль адносіны з былым саюзнікам ЗША не сапсаваліся ў выніку Халоднай вайны.
У пасёлку размешчаны Дзяржынскі фенольны завод; раней быў таксама Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод імя Г. І. Пятроўскага (спыніў існаванне, цэхі і іншыя будынкі распрададзеныя; у адных арганізаваны розныя вытворчасці, іншыя закансерваваны; тры цэхі разабраны на будматэрыялы).
3 лютага 2021 года ў Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва была вылучана рэкамендацыя аб перайменаванні пгт Ноўгарадскэ ў пгт Нью-Ёрк[4]. У абмеркаванні гэтага перайменавання ў Камітэце ВР быў прыведзены аргумент аб «прарасійскасці» назвы Ноўгарадскэ.
1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада пераназвала Ноўгарадскэ ў Нью-Ёрк, вярнуўшы яму гістарычную назву.[5]
Колькасць насельніцтва
На тэрыторыі пасёлка размешчана чыгуначная станцыя Фенольная, на лініі «Касцянтыніўка — Ясынувата».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.