Новаяльнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Новаяльня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Наваельня.
Новаяльнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Наваельня |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 30 чэрвеня 2015 |
Дата скасавання | 4 мая 1945 |
Насельніцтва (2019) | 2 795 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Наваельня. 4 мая 1945 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Новаяльнянскаму пассавету.
30 чэрвеня 2015 года Новаяльнянскі пассавет рэарганізаваны ў Новаяльнянскі сельсавет[1]. У склад сельсавета ўваходзіць адзін населены пункт — гарадскі пасёлак Наваельня, які і з’яўляецца яго цэнтрам[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[3], з іх 84,5 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 6,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 2795 чалавек[5].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.