Некта́рнікі — разнастайныя трубчастыя утварэнні ў раслін, што выдзяляюць нектар. Размешчаны пераважна ў кветках (фларальныя нектарнікі) — на чашалісціках, пялёстках, у сценках завязі, на кветаложы і інш. У некаторых раслін утвараюцца на вегетатыўных органах (так званыя экстрафларальныя нектарнікі), напрыклад, чаранках, прылістках, прыкветніках і інш. Нектар звычайна выдзяляецца праз сценкі паверхневых клетак, у некаторых — праз асобныя вусцейкі.

Thumb
Фларальныя нектарнікі Cornus alba

Прывабліваюць да кветак жывёлапыляльнікаў — насякомых, у тропіках таксама птушак, радзей кажаноў — і спрыяюць перакрыжаванаму апыленню.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.