Начніца вусатая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Начніца вусатая (Myotis mystacinus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.
Начніца вусатая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Myotis mystacinus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Даўжыня цела 37—47, перадплечча 33—38, хваста 37—45 мм. Поўсць доўгая, густая, на спіне ад палева-рыжай да карычнева-бурай а шаўкавістым бляскам, на брушку шэра-белая. Вушы доўгія, вострыя.
Пашырэнне
Пашырана ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца ва ўсіх абласцях. У летніх сховішчах (дуплы драў, за аканіцамі і за налічнікамі вокнаў, пад ашалёўкай драўляных будынкаў, карой дрэў і інш.) з сакавіка — пачатку красавіка.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца вяснянкамі, дробнымі жукамі, двухкрылымі, лускакрылымі і іншымі насякомымі ўсю ноч па палянах і ўзлесках, уздоўж лясных дарог і прасек, у садах і парках, над вадаёмамі і ў кронах дрэў.
Палёт хуткі а рэзкімі паваротамі. Жыве групамі (3—9 асобін) або калоніямі (некалькі дзясяткаў асобін), часта разам з нетапыром-карлікам. Самцы і нецяжарныя самкі трымаюцца паасобку. Нараджае адно дзіцяня ў 2-й пал. чэрвеня. Найбліжэйшыя да Беларусі месцы зімоўкі — Латвія, Эстонія.
Літаратура
- Курскоў А. Начніца вусатая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.