Наталля Маратаўна (Наташа) Зверава (16 красавіка 1971, Мінск, Беларуская ССР) — савецкая і беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Уладальніца найбольшай колькасці тытулаў (20) на турнірах Вялікага шлема (ва ўсіх разрадах) сярод тэнісістаў з экс-СССР. У 2010 годзе ўключана ў спісы Міжнароднай залы тэніснай славы.

Хуткія факты Наталля Зверава, Нарадзілася ...
Тэніс
Наталля Зверава
Thumb
Нарадзілася 16 красавіка 1971(1971-04-16) (53 гады)
Мінск, СССР
Грамадзянства СССР, Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 174 см
Вага 60 кг[1]
Прафесійная кар’ера 1985–2002
Вядучая рука правая (двухручны бэкхенд)
Прызавыя грошы $7,792,503
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 434—252
Тытулы 4 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (22 мая 1989)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/4 фіналу (1995)
Францыя фінал (1988)
Уімблдан 1/2 фіналу (1998)
ЗША 1/4 фіналу (1993)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 714 — 170
Тытулы 80 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (7 кастрычніка 1991) (на працягу 124 тыдняў)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (1993, 1994, 1997)
Францыя перамога (1989, 1992, 1993, 1994, 1995, 1997)
Уімблдан перамога (1991, 1992, 1993, 1994, 1997)
ЗША перамога (1991, 1992, 1995, 1996)
Іншыя турніры
Фінал WTA перамога (1993, 1994, 1998)
Алімпійскія гульні Бронзавы медаль (1992)
Змяшаны парны разрад
Тытулы 2
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (1990, 1995)
Уімблдан фінал (1991)
ЗША фінал (1990)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыла выступы
Закрыць
Хуткія факты Алімпійскія ўзнагароды ...
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс (жанчыны)
Бронза Барселона 1992 Парны разрад
Закрыць

Першы трэнер — бацька Марат Мікалаевіч Звераў (1932—2014), заслужаны трэнер СССР па тэнісе.

Кар’ера

У адзіночным разрадзе выйграла 4 турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) — Брысбэн (1990), Сіднэй (1990), Чыкага (1994), Істбурн (1999). 15 разоў гуляла ў фінальнай стадыі турніраў WTA. Найвышэйшыя дасягненні ў адзіночным разрадзе: фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі 1988 года, дзе Зверава саступіла нямецкай тэнісістцы Штэфі Граф; 5-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (1989).

У парным разрадзе на працягу кар’еры 35 разоў выступала ў фінальнай стадыі турніраў Вялікага шлема — у жаночым парным (31 раз) і змяшаным парным (4 разы) разрадах. У жаночым парным разрадзе Наталля Зверава здабыла 18 тытулаў, на працягу 124 тыдняў узначальвала парны рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 1992—1993 гадах у пары з Джынджы Фярнандас здабыла некласічны Вялікі шлем, выйграўшы шэсць турніраў Вялікага шлема запар. У 1992 годзе на Алімпійскіх гульнях у Барселоне, выступаючы ў пары з Лэйлай Месхі пад сцягам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, здабыла бронзавы медаль, а ў 2000 годзе на Алімпіядзе ў Сіднеі ў пары з беларускай Вольгай Барабаншчыкавай заняла 4-е месца. Агулам за кар’еру Наталля Зверава выйграла 80 турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі — гэта пяты вынік за ўсю Адкрытую эру тэніса.

У змяшаным парным разрадзе Наталля Зверава двойчы — у 1990 і 1995 гадах — стала чэмпіёнкай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

З’яўлялася капітанам зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі.

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.