From Wikipedia, the free encyclopedia
Народны танец — фальклорны танец, які ўтварыўся ў натуральным асяроддзі і мае пэўныя традыцыйныя для дадзенай мясцовасці рухі, рытмы, касцюмы і г.д. Фальклорны танец — гэта стыхійная праява пачуццяў, настрою, эмоцый і выконваецца ў першую чаргу для сябе, а потым — для гледача (грамадства, групы).
Характэрныя асаблівасці агульнаславянскай культуры пачалі фармавацца ў далёкім мінулым, гэта тычыцца песень, танцаў, адзення і нават прычосак. Першыя танцы паўсталі, як праява эмацыйных уражанняў ад навакольнага свету. Танцавальныя руху развіваліся таксама і з прычыны імітацыі рухаў жывёл, птушак, а пазней — жэстаў, якія адлюстроўвалі пэўныя працоўныя працэсы (напр., некаторыя карагоды). Першапачатковы танец, як і песня, выконваў магічную ролю, таму сярод каляндарна-абрадавых танцаў захавалася больш за ўсё архаічных рыс.
Беларускія народныя танцы адрозніваюцца сваёй самабытнасцю, большасць танцаў хуткія і імклівыя, і выконваюцца з вясёлым настроем.
Народны танец на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.