Надмагільны помнік Якубу Коласу
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Надмагільны помнік Якубу Коласу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1970 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882—1956). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў[1].
Помнік | |
Надмагільны помнік Якубу Коласу | |
---|---|
53°54′34″ пн. ш. 27°35′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Скульптар | У. Ананька, М. Якавенка |
Архітэктар | М. Мызнікаў |
Дата пабудовы | 1970 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Ж000043 |
Матэрыял | граніт |
Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі 4-метровы гранітны блок з няроўнымі гранямі. У верхняй частцы яго — скульптурны партрэт пісьменніка, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменю. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тону грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Я. Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальую выразнасць[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.