Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Надзея Маркаўна Шнаркевіч (30 верасня (12 кастрычніка) 1897, Брэст — 21 траўня 1974) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, педагог, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча.
Надзея Маркаўна Шнаркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец, педагог, грамадская дзяячка, дзеяч культуры |
Дата нараджэння | 30 верасня (12 кастрычніка) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1974 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч |
Член у |
У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе педагагічныя курсы. 3 1914 года настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 года праз Першую сусветную вайну ў бежанстве ў расійскай Сызрані.
У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 года ў Вільні, загадчыца дзіцячага прытулку-інтэрната пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыята Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопіса «Жаноцкая справа».
Апошнія 25 гадоў жыцця была спаралізавана, але займалася беларускай грамадскай і культурна-асветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясвіжскай і Клецкай беларускіх гімназій (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі, пра творчасць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музея этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, збірала музычны фальклор[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.