From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент — 6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф. Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911. Прэмія прысуджана «ў прызнанне шматбаковай літаратурнай дзейнасці і асабліва за драматычныя творы, адзначаныя багаццем ўяўлення і паэтычнай фантазіяй, якія адкрываюць, часам пад маскай чароўнага вымыслу, глыбокае натхненне, у той час як форма містэрый прыцягвае чытачоў сваёй пачуццёвасцю і абуджае іх уяўленне»[7].
Марыс Метэрлінк | |
---|---|
Maurice Maeterlinck | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні |
Марыс Палідор Мары Бернар Метэрлінк (фр.: Maurice Polydore Marie Bernard Maeterlinck) |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1949[4][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Renée Dahon[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, філосаф |
Гады творчасці | 1888—1949 |
Кірунак | сімвалізм |
Жанр | philosophical fable[d] |
Мова твораў | французская |
Дэбют | Аранжарэі (1888) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Нобелеўская прэмія па літаратуры (1911) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).
Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.
Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).
На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).
Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.