From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Піліпавіч Чэпік (3 жніўня 1925, в. Залессе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 22 лістапада 2000) — беларускі мастак.
Міхаіл Піліпавіч Чэпік | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс[d], акварэль, сцэнаграфія, плакат і графіка |
Вучоба |
|
Уплыў | Леў Мееравіч Лейтман і Валянцін Віктаравіч Волкаў |
Член у |
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].
Працаваў у 1951—1985 гадах мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года[1], член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года.
Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 22 лістапада 2000 года[2].
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі[1], графіцы, плакаце[2] і сцэнаграфіі[1]. Асноўныя творы: «Вечар у вёсцы» (1953)[2], палотны «1941 год», «За намі родная зямля» (1958[2])[1], «Горад увечары» (1961)[2], «Уставай, краіна агромністая…» (1967[2])[1], «Курган славы» (1970)[2], «Свята ўраджаю», «Балада», «Пра справы надзённыя», «На Купалле» (1975[2]), «Дрэва дружбы», «Партызанская быль» (1985[2]), «Асенні прыпар», «Маладзёжная брыгада», «Працоўныя будні» (1973[2]), «Час цвіцення траў» (1980[2]), «Вячоркі» (1989)[2], «Бульба» (1991)[2], «Над родным Нёманам. Я. Колас», «Сон» (абедзве 1992)[2], «Жніво», «Суровы час», «Паэт», «Буслы», «Адцвіла грэчка», «Азёрны край», «Лепельскі край»; партрэт В. Чарнабаева; серыя акварэляў і малюнкаў пра Мінск і Міншчыну; дэкарацыі да спектакля «Вертэр» Ж. Маснэ[1] (1959[2]). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.