Міхаіл Пятровіч Крываносаў (1 мая 1929, Крычаў, Магілёўская вобласць — 11 лістапада 1994, Крычаў) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка; кідане молата), педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1971), прафесар (1987).
Міхаіл Пятровіч Крываносаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Клуб | Burevestnik[d] |
Нарадзіўся |
1 мая 1929[1] |
Памёр |
11 лістапада 1994[1] (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 189 см[1] |
Вага | 90 кг[1] |
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1953).
Працаваў у Цэнтральным савеце і Беларускім савеце добраахвотнага спартыўнага таварыства «Буравеснік», зборный камандзе СССР і БССР па кіданні молата (старшы трэнер), Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (з 1953, кафедра лёгкай атлетыкі, прафесар, у 1972—1976 — загадчык кафедры, з 1976 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: методыка трэніроўкі ў цяжкай атлетыцы.
Узнагароды
Ордэн Леніна (1957), званні «Заслужаны майстар спорту СССР» (1956), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1965), «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР» (1971), медалі (16-я летнія Алімпійскія гульні, 1956, серабро; 5-ы Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, 1954, золата; 6-ы Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, 1958, серабро) і інш.
Бібліяграфія
- Исследование основных средств сопряженной физической и технической подготовки метателей молота высокой квалификации в соревновательном периоде : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 734 / М. П. Кривоносов. — Москва, 1970.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.