From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Ільіч Ром (руск.: Михаи́л Ильи́ч Ромм, 24 студзеня 1901, Іркуцк — 1 лістапада 1971) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэатральны рэжысёр. Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1948, 1949, 1951). Народны артыст СССР (1950). Ганаровы член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1967).
Міхаіл Ільіч Ром | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (24) студзеня 1901[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1971[2][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Алена Аляксандраўна Кузьміна[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, педагог, публіцыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0739677 |
Скончыў Вышэйшы дзяржаўны мастацка-тэхнічны інстытут у 1925 годзе. З 1928 года навуковы супрацоўнік Інстытута метадаў пазашкольнай работы. З 1931 года працаваў на кінастудыі «Масфільм». У 1942-47 гадах рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1948 года (з перапынкамі) выкладаў ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (з 1958 года — прафесар). Першая рэжысёрская работа — «Пышка» (паводле Гі дэ Мапасана, 1934). Стварыў дылогіі «Ленін у Кастрычніку» (1937) і «Ленін у 1918 годзе» (1939). «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (абодва 1953). Грамадзянскі пафас, публіцыстычнасць, антынацыская скіраванасць характэрны для фільмаў «Чалавек № 217» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946), «Рускае пытанне» (паводле К.Сіманава, 1947), «Сакрэтная місія» (1950), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956).
Маральнасцю, эмацыйная афарбоўкай вулычаецца фільм «Дзевяць дзён аднаго года» (1962, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, ЧССР). Аўтар дакументальнага фільма «Звычайны фашызм» (1965, спецыяльны вышэйшы прыз журы Міжнароднага кінафестывалю ў Лейпцыгу).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.