беларускі і польскі паэт, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась Шаховіч (20 лістапада 1953, вёска Сакі, Бельска-Падляшскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 5 чэрвеня 2000, Беласток, Польшча) — беларускі паэт.
Міхась Шаховіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Міхаль Пашкоўскі[1] |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 2000 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім (1972), у 1972 г. паступіў на аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1975 г. перайшоў на завочнае навучанне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». З 1985 г. — адказны сакратар польскага грамадска-культурнага штомесячніка «Кантрасты». З 1990 г. — кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г. Жыў у Беластоку, дзе і памёр. Пахаваны ў Беластоку на гарадскіх могілках.
Дэбютаваў у 1974 г. на старонках «Нівы» вершам. Піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінанне» (1978), «Святая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і кнігі апавяданняў «Вада ў рэшаце» (1984).
Пад яго рэдакцыяй выйшаў том навуковых прац, прысвечаных польска-беларускім культурным узаемасувязям «Мост праз стагоддзі» (1980).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.