адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска[1]) Рудня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалкі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кустаўніцкага нацыянальнага польскага сельсавета[2]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 24 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Барбароўскага сельсавета Нараўлянскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Праўцюкі, Стрэльск і Стрэльская Горка)[3]. У 1964 годзе ў склад Каменкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Ляхаўцы, Малы Бокаў, Рудня і Стараселле)[4], якія 6 ліпеня 1970 года вернуты ў склад сельсавета[5]. У 1976 годзе ў склад Бібікаўскага сельсавета перададзена вёска Стрэльск[6]. 24 мая 1978 года скасавана вёска Кустаўніца[7]. 4 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1271 чалавек[9], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,0 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1212 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.