From Wikipedia, the free encyclopedia
Мірон, свецкае імя: Міраслаў Хадакоўскі (польск.: Mirosław Miron Chodakowski; 21 кастрычніка 1957, Беласток — 10 красавіка 2010, паблізу Смаленска) — архіепіскап гайнаўскі, брыгадны генерал Войска Польскага, праваслаўны ардынарый Войска Польскага.
Мірон | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | афіцэр, святар |
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1957 |
Смерць |
10 красавіка 2010 (52 гады) |
Пахаванне | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Варшаўскай Духоўнай семінарыі (1972—1976), затым у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Яблечна. У 1978 г. пастрыжаны ў расафор і рукапаложаны ў дыяканы, у 1979 г. узведзены ў іераманахі і пастрыжаны ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром Св. Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай семінарыі. Кіраваў аднаўленнем Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра. У 1984 г. атрымаў сан ігумена, у 1990 г. — архімандрыта. У 1998 г. выбраны епіскапам гайнаўскім, вікарыем Варшаўскай епархіі. У 1998 г. прызначаны праваслаўным ардынарыем Войска Польскага, атрымаў пасаду брыгаднага генерала. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Хрысціянскай Багаслоўскай акадэміі (Варшава). З 2008 г. — архіепіскап. Неаднаразова наведваў Казахстан, Расію, Украіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з прэзідэнтам Л. Качынскім і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.