Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Янавіч Азараў (17 снежня 1947, Калуга, Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў.
Мікалай Янавіч Азараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Микола Янович Азаров | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
Папярэднік | Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Тэлісфаравіч Сташэўскі Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
||||||
Пераемнік | Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма Віктар Андрэевіч Юшчанка |
||||||
Папярэднік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
Пераемнік | Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма | ||||||
Папярэднік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
Пераемнік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алег Віктаравіч Дубец Ігар Алегавіч Юшко |
||||||
Пераемнік | Анатоль Кірылавіч Кінах Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1947[1] (76 гадоў) |
||||||
Жонка | Людміла Азарава | ||||||
Дзеці | сын Аляксей | ||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Партыя | Партыя рэгіёнаў | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук | ||||||
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНУ | ||||||
Дзейнасць | палітыка[2] і геалогія[2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | azarov.ua | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе.
Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту.
Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах.
Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і Беларуссю[3]
11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны.
23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаў[4].
28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.