беларускі мастак, графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904, Санкт-Пецярбург — 1937, Салаўкі) — беларускі графік і жывапісец.
Мікалай Пятровіч Васілеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля I сусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Быў арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у Мінску пастановай калегіі АДПУ (1920) прыгавораны як «член сям’і асуджанага» да высылкі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—1928 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. 3 1930 года жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі».
Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.
У сатырычных малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігу С. Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), часопіс для дзяцей «Заранка», раманс К. Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць М. Васілеўскага адметная ўвагай да нацыянальных традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нацыянальна-вызвольнага руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і народнай архітэкгуры Навагрудчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.