Мікалай Паўлавіч Круцько
беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Паўлавіч Круцько (нар. 20 мая 1949, в. Ляскавічы, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003).
Мікалай Паўлавіч Круцько | |
---|---|
альтэрн.: Мікалай Паўлавіч Круцько[1] | |
Дата нараджэння | 20 мая 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, вынаходнік, хімік, прафесар |
Навуковая сфера | калоідная хімія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[3] |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).
У 1971—1981 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. У 1981—1993 гадах старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, з 1993 года дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі.
У 2004—2010 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, адначасова з 2008 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічныя прадукты і тэхналогіі»[4].
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.
Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2004). Удастоены звання Заслужаны дзеяч навукі (2014).
Навуковая дзейнасць
Узначальвае навуковую школу па калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механіцы. Ім развіты ўяўленні аб злучным, флакуліруючым і гідрафабізіруючым дзеяннем нафтавых, палімерных і павярхоўна-актыўных мадыфікатараў ў дысперсіях соляў і мінералаў, усталяваны механізм іх уздзеяння на фарміраванне кандэнсацыйна-крышталізацыйнай структуры полікрышталяў шчолачных галагенідаў. Вынікі даследавання ляглі ў аснову распрацоўкі новых тэхналогій вытворчасці і прымянення мінеральных угнаенняў на ААТ «Беларуськалій».
Даследаваў кінэтыку і механізм каталітычнага распаду вуглевадародаў, прапанаваў новыя эфектыўныя каталітычныя сістэмы, якія павышаюць выхад нізкамалекулярных алефінаў у працэсе піролізу вуглевадароднай сыравіны. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навуковыя асновы атрымання катыённых бітумных эмульсій, што забяспечыла шырокае ўкараненне ў Беларусі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці і прымянення новых матэрыялаў для рамонту і ўтрымання дарог.
Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 87 вынаходстваў.
Бібліяграфія
- О природе каталитического действия окиси индия в реакциях пиролиза углеводородов // Доклады АН СССР. 1979. Т.246, № 1 (совм. c Ю. Г. Егиазаровым, Я. М. Паушкиным).
- Влияние ПАВ и углеводородов на структурообразование дисперсий хлорида калия // Доклады АН Беларуси. 1993. № 6.
- Композиционные материалы на основе волокон с двойными дифосфатами аммония-кобальта, аммония-магния // J. Material Science. 1996. Vol.31. P. 6241-6245 (совм. с Т. М. Ульяновой).
- Повышение качества дорожных покрытий / Химия в интересах устойчивого развития. Новосибирск: Изд. СО РАН, 2005. Т.13. С. 767—778 (совм. c О. Н. Опанасенко, А. В. Мининым).
- Образование наночастиц при синтезе наноструктурных волокон и порошков тугоплавких оксидов // Int. J. Nanotechnology. 2006. Vol.3, No.1. P. 47-56 (совм. c Т. М. Ульяновой).
- Полимерные комплексы в водных и солевых средах. — Мн.: Беларуская навука, 2010 (совм. c Е. В. Воробьевой).
- Крутько Н. П., Шевчук В. В., Прушак В. Я., Щерба В. Я. Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений. — Минск: Технология, 2010. — 239 с.
- Опанасенко О. Н., Крутько Н. П. Свойства и применение битумных дисперсий и битумно-эмульсионных материалов. — Минск: Беларус.навука, 2014. — 207 с.
Зноскі
- Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 91 (27701). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 15 чэрвеня 2024.
- https://nasb.gov.by/bel/members/akademiki/krutko.php — 2024. Праверана 15 чэрвеня 2024.
- Беларуская энцыклапедыя — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 490. — ISBN 985-11-0144-3 Праверана 15 чэрвеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.