From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч (нар. 1 студзеня 1958, в. Сярэдзібар, цяпер Канстанцінаўка, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
У 1982 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1987 годзе — аспірантуру Акадэміі навук БССР. У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Акадэміі навук Украіны (Кіеў).
Мікалай Крывальцэвіч з’яўляецца аўтарам каля 60 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфіяў. Аўтар публікацый па археалогіі Беларусі, кніг і артыкулаў пра вынікі даследавання пахаванняў у Курапатах. Браў удзел у міжнародных археалагічных праектах. Галоўным кірункам даследаванняў Крывальцэвіча з’яўляецца археалогія бронзавага веку. Сфера зацікаўленасцей: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і міфалогія.
Удзельнічаў у раскопках на месцы масавага пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій у Курапатах: у 1988 г. з’яўляўся навуковым экспертам і спецыялістам-археолагам эксгумацыі курапацкіх пахаванняў. Заснавальнік грамадскага гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяр камунізму і сталінскіх рэпрэсій «Мартыралог Беларусі». З’яўляецца актыўным папулярызатарам археалагічнай навукі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.