савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Міха́йлавіч Кірычэ́нка (16 сакавіка 1946, Маладзечна — 14 жніўня 2018[1], Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (2006).
Працаваў з 1962 года на аўтазаводзе. З сёмага класа ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасля працы наведваў драматычныя гурткі. З сям’і вайскоўца, маці — армянка, бацька — украінец, таму «праз нетыповы выгляд меў праблемы пры паступленні ў ВНУ»[2]. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. З 1969 па 1971 гады працаваў акцёрам у Брэсцкім тэатры.
Вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы, у якім працаваў з 1971 года. У 2005—2009 гадах — генеральны дырэктар тэатра. Прафесар кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Працаваў у БДАМ з 1987 года.
Галоўныя ролі ў спектаклях: «Дон Хіль — зялёныя нагавіцы» Цірса дэ Маліна, «Ажаніцца не журыцца» Міхася Чарота, «Дзвон — не малітва» Івана Чыгрынава, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Дзеці сонца» Максіма Горкага, «Крывавая Мэры» Д. Бойкі, «Памінальная малітва» Рыгора Горына, «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар», «Ядвіга» Алеся Дударава, «С. В.» паводле Антона Чэхава, «Вяселле» Антона Чэхава, «Эрык XIV» Аўгуста Стрындберга, «Сны аб Беларусі» Уладзіміра Караткевіча, «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, «Не мой» Алеся Адамовіча.
Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся больш як у 40 фільмах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.